Archive for February, 2015

Выйшла з друку брашура пра калектыўны зварот студэнтаў-філосафаў 1981 года

Tuesday, February 24th, 2015

Нядаўна з друку выйшла брашура, прысвечаная калектыўнаму звароту студэнтаў філасофскага аддзялення БДУ, напісанаму ў 1981 годзе. Гэты зварот быў, як кажуць, “шырока вядомы ў вузкіх колах”, пра яго па Менску хадзілі рознай ступені даставернасці легенды, але грунтоўных публікацый не было. Цяперашняя публікацыя ставіць за мэту праліць святла на тое, што менавіта і чаму адбылося ў 1981 годзе сярод студэнтаў філасофіі галоўнага ўніверсітэта Беларусі.
Брашура складаецца з трох частак. У яе ўключаныя: тэкст, напісаны гісторыкам Уладзімірам Валодзіным; адзін вельмі яскравы дакумент з фондаў Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь; і, нарэшце, рэфлексіі аднаго з тагачасных студэнтаў Леаніда Свярдлова. Аб’ём брашуры – 56 старонак А5. Брашура ілюстраваная тагачаснымі чорна-белымі фотаздымкамі.

Спампаваць брашуру ў электронным выглядзе можна па спасылцы: http://kruzhelka.noblogs.org/files/2015/02/1981web.pdf, атрымаць папяровы асобнік – напісаўшы на пошту групы “Кружэлка”.