October 21st, 2019 by kairos
Заметка Владимира Володина об исключении Кима Хадеева из Белорусского государственного университета в 1949 году за эстетически и политически неподобающее поведение. Хадеев начал с критики балета В. Золотарёва “Князь-озеро”, а закончил критикой Сталина, за что в итоге оказался в Ленинградской тюремной психиатрической больнице. Заметка опубликована в альманахе поэзии “Минская школа” (выпуск 3, 2014). В формате PDF:
Владимир Володин “Исключение Кима Хадеева из университета”
Posted in General | Comments Closed
June 30th, 2017 by kairos
У 1949 годзе на філалагічным факультэце БДУ, як і па ўсім СССР, грамілі “касмапалітаў”. Гэтая ваяўнічая і пераважна антысеміцкая кампанія знайшла сваю галоўную ахвяру на філфаку ў асобе фалькларыста Льва Барага, якога публічна шальмавалі і звольнілі з працы. Потым ён здолеў уладкавацца ва Уфе і нават зрабіць там навуковую кар’еру, але ў Беларусь гэты буйны знаўца беларускага фальклору больш не вярнуўся.
Адначасова разгортваўся яшчэ адзін сюжэт: студэнты БДУ Кім Хадзееў, Аляксандр Шлык і Разіта Калпакчы выступілі на публічным абмеркаванні балета “Князь-возера” з пазіцый “эстэцтвуючых фармалістаў”. Кім Хадзееў адмовіўся “пакаяцца” і, наадварот, выступіў з публічнай крытыкай сталінізма. Яго не толькі выключылі з універсітэта, але і асудзілі на знаходжанне ў турэмнай псіхбальніцы.
Read the rest of this entry »
Posted in General | Comments Closed
February 24th, 2015 by kairos
Нядаўна з друку выйшла брашура, прысвечаная калектыўнаму звароту студэнтаў філасофскага аддзялення БДУ, напісанаму ў 1981 годзе. Гэты зварот быў, як кажуць, “шырока вядомы ў вузкіх колах”, пра яго па Менску хадзілі рознай ступені даставернасці легенды, але грунтоўных публікацый не было. Цяперашняя публікацыя ставіць за мэту праліць святла на тое, што менавіта і чаму адбылося ў 1981 годзе сярод студэнтаў філасофіі галоўнага ўніверсітэта Беларусі.
Брашура складаецца з трох частак. У яе ўключаныя: тэкст, напісаны гісторыкам Уладзімірам Валодзіным; адзін вельмі яскравы дакумент з фондаў Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь; і, нарэшце, рэфлексіі аднаго з тагачасных студэнтаў Леаніда Свярдлова. Аб’ём брашуры – 56 старонак А5. Брашура ілюстраваная тагачаснымі чорна-белымі фотаздымкамі.
Спампаваць брашуру ў электронным выглядзе можна па спасылцы: http://kruzhelka.noblogs.org/files/2015/02/1981web.pdf, атрымаць папяровы асобнік – напісаўшы на пошту групы “Кружэлка”.
Posted in General | Comments Closed
November 26th, 2014 by kairos
Група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР “Кружэлка” запрашае на круглы стол “Пытанні гісторыі нонканфармізму ў БССР”
Час правядзення – 6 снежня (субота), з 14.00 да 18.00.
Плануюцца наступныя даклады:
– Віктар Сямашка. Тэорыя чатырох авангардовых рэвалюцыяў
– Таня Сяцко. Гендарная і сэксуальная ідэнтычнасьць беларускага мастацтва
– Уладзімір Валодзін. Выключэнне Кіма Хадзеева з універсітэта (на фоне барацьбы з “бязродным касмапалітызмам” на філалагічным факультэце БДУ ў 1949 годзе)
– Таццяна Касатая. Самвыдаў евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР
– Ягор Сурскі. Згадкі ў аўтабіяграфічнай прозе Алеся Адамовіча пра “Дом Мастака” як месца сустрэчы мінскіх нонканфармістаў
Таксама плануюцца кава-пауза, агульная дыскусія і піццё гарбаты ў нязмушанай абстаноўцы па завяршэнні дыскусіі.
На круглы стол запрашаюцца усе, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя, асабліва такой гісторыяй, якой няма у падручніках.
Удзел, натуральна, бясплатны. Просім аб папярэдняй рэгістрацыі праз электронную пошту: history.kruzhelka на gmail.com
Posted in General | Comments Closed
October 7th, 2014 by kairos
Запрашаем на адкрытую лекцыю Таццяны Касатай “Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?”, прысвечаную праблемам рэлігійнага дысідэнцкага руху ў БССР у 1960-я – 1970-я гг. на прыкладзе дзейнасці Евангельскіх хрысціян-баптыстаў.
Публічная крытыка савецкай улады з боку апазіцыйнай групы вернікаў Евангельскіх хрысціян-баптыстаў у пачатку 1960-х гадоў была якасна новай з’явай у праваабарончым руху БССР. Практычна яны былі першымі арганізаванымі дысідэнтамі ў краіне. У афіцыйным дыскурсе баптысты, якія дзейнічалі нелегальна, называліся “экстрэмістамі”. Падчас лекцыі будуць разгледжаны стасункі паміж вернікамі і дзяржаўнымі органамі, а таксама адлюстраваны асноўныя формы і метады праваабрончага руху Евангельскіх хрысціян-баптыстаў.
Таццяна Касатая – гісторык, дактарантка Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.
Па заканчэнні дакладу чакаецца яго абмеркаванне за кубачкам гарбаты.
Сустрэча адбудзецца: 17 кастрычніка (пятніца) з 18.00 да 20.00 па адрасе: вул. Новавіленская, 38, другі паверх.
Мерапрыемства ладзіць група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР “Кружэлка” пры дапамозе Цэнтра прававой трансфармацыі lawtrend (http://www.lawtrend.org/).
Уваход вольны.
Posted in General | Comments Closed
March 20th, 2014 by kairos
У сярэдзіне сакавіка пабачыла свет брашура “З гісторыі студэнцкага нонканфармізму ў БССР (канец 1940-х – пачатак 1980-х)”. Брашура паўстала ў выніку супрацоўніцтва Цэнтру развіцця студэнцкіх ініцыятыў (http://cdsi.by/) і групы “Кружэлка”. Аўтар тэксту – Уладзімір Валодзін. Аб’ём – 16 старонак А5. Брашура ілюстраваная тагачаснымі чорна-белымі фотаздымкамі.
Спампаваць брашуру ў электронным выглядзе можна па спасылцы: http://kruzhelka.noblogs.org/files/2014/08/stud5web.pdf, атрымаць папяровы асобнік – праз форму на сайце ЦРСІ (http://cdsi.by/news/235-istoriya) ці на мерапрыемствах групы “Кружэлка” (сачыце за далейшымі абвесткамі).
Posted in General | Comments Closed