Круглы стол “Пытанні гісторыі нонканфармізму ў БССР”

Група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР “Кружэлка” запрашае на круглы стол “Пытанні гісторыі нонканфармізму ў БССР”

Час правядзення – 6 снежня (субота), з 14.00 да 18.00.

Плануюцца наступныя даклады:
– Віктар Сямашка. Тэорыя чатырох авангардовых рэвалюцыяў
– Таня Сяцко. Гендарная і сэксуальная ідэнтычнасьць беларускага мастацтва
– Уладзімір Валодзін. Выключэнне Кіма Хадзеева з універсітэта (на фоне барацьбы з “бязродным касмапалітызмам” на філалагічным факультэце БДУ ў 1949 годзе)
– Таццяна Касатая. Самвыдаў евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР
– Ягор Сурскі. Згадкі ў аўтабіяграфічнай прозе Алеся Адамовіча пра “Дом Мастака” як месца сустрэчы мінскіх нонканфармістаў

Таксама плануюцца кава-пауза, агульная дыскусія і піццё гарбаты ў нязмушанай абстаноўцы па завяршэнні дыскусіі.

На круглы стол запрашаюцца усе, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя, асабліва такой гісторыяй, якой няма у падручніках.

Удзел, натуральна, бясплатны. Просім аб папярэдняй рэгістрацыі праз электронную пошту: history.kruzhelka на gmail.com

Comments are closed.