Archive for October, 2014

Адкрытая лекцыя па гісторыі евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР

Tuesday, October 7th, 2014

Запрашаем на адкрытую лекцыю Таццяны Касатай “Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?”, прысвечаную праблемам рэлігійнага дысідэнцкага руху ў БССР у 1960-я – 1970-я гг. на прыкладзе дзейнасці Евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Публічная крытыка савецкай улады з боку апазіцыйнай групы вернікаў Евангельскіх хрысціян-баптыстаў у пачатку 1960-х гадоў была якасна новай з’явай у праваабарончым руху БССР. Практычна яны былі першымі арганізаванымі дысідэнтамі ў краіне. У афіцыйным дыскурсе баптысты, якія дзейнічалі нелегальна, называліся “экстрэмістамі”. Падчас лекцыі будуць разгледжаны стасункі паміж вернікамі і дзяржаўнымі органамі, а таксама адлюстраваны асноўныя формы і метады праваабрончага руху Евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

baptysty
Таццяна Касатая – гісторык, дактарантка Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.

Па заканчэнні дакладу чакаецца яго абмеркаванне за кубачкам гарбаты.

Сустрэча адбудзецца: 17 кастрычніка (пятніца) з 18.00 да 20.00 па адрасе: вул. Новавіленская, 38, другі паверх.

Мерапрыемства ладзіць група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР “Кружэлка” пры дапамозе Цэнтра прававой трансфармацыі lawtrend (http://www.lawtrend.org/).
Уваход вольны.