Леў Бараг і Кім Хадзееў. Філфак БДУ, 1949 год

У 1949 годзе на філалагічным факультэце БДУ, як і па ўсім СССР, грамілі “касмапалітаў”. Гэтая ваяўнічая і пераважна антысеміцкая кампанія знайшла сваю галоўную ахвяру на філфаку ў асобе фалькларыста Льва Барага, якога публічна шальмавалі і звольнілі з працы. Потым ён здолеў уладкавацца ва Уфе і нават зрабіць там навуковую кар’еру, але ў Беларусь гэты буйны знаўца беларускага фальклору больш не вярнуўся.

Адначасова разгортваўся яшчэ адзін сюжэт: студэнты БДУ Кім Хадзееў, Аляксандр Шлык і Разіта Калпакчы выступілі на публічным абмеркаванні балета “Князь-возера” з пазіцый “эстэцтвуючых фармалістаў”. Кім Хадзееў адмовіўся “пакаяцца” і, наадварот, выступіў з публічнай крытыкай сталінізма. Яго не толькі выключылі з універсітэта, але і асудзілі на знаходжанне ў турэмнай псіхбальніцы.

Барацьба з “бязродным касмапалітызмам” і “эстэцтвуючым фармалізмам” вялася ў тым ліку і на старонках універсітэцкай шматтыражкі “За сталінскія кадры” (цяпер носіць назву “Беларускі ўніверсітэт”).

З адпаведнымі нумарамі шматтыражкі ад 11 і 18 сакавіка 1949 г. мы і прапаноўваем вам азнаёміцца.

Шматтыражка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “За сталінскія кадры” ад 11 сакавіка 1949 г. з матэрыяламі пра разгром “касмапалітаў” і “фармалістаў” на філалагічным факультэце. С. 2.

 

Шматтыражка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “За сталінскія кадры” ад 18 сакавіка 1949 г. з матэрыяламі пра разгром “касмапалітаў” і “фармалістаў” на філалагічным факультэце. С. 1.

Comments are closed.